Нарадзіўся 30 студзеня 1950 года, беларус, адукацыя вышэйшая, эканаміст, кандыдат эканамічных навук, дацэнт па спецыяльнасці “Эканоміка”, старшыня Савета дырэктароў таварыства з абмежаванай адказнасцю “ГрандКалендула”. Аўтар больш за 80 навуковых работ па пытаннях развiцця эканомiкi i кнігі “Выхад з крызісаў знойдзены. Цi паспеем выйсці?”. З’яўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XIII склікання. Быў кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах у 2010 годзе. Жыве ў г.Мінску. Беспартыйны. Жанаты. Мае трох дачок. Агульная сума даходу за 2015 год 40 962 100 рублёў. Ва ўласнасці мае кватэру ў г.Мінску.