Нарадзіўся 21 снежня 1986 года, адукацыя сярэдняя спецыяльная, генеральны дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю “Будаўніча-мантажнае ўпраўленне № 215”, жыве ў г.Мінску, член Ліберальна-дэмакратычнай партыі. Агульная сума даходу за 2015 год 311 063 919 рублёй. Ва ўласнасці мае два зямельныя ўчасткі ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці, легкавы аўтамабіль, 33,77 працэнта статутнага фонду таварыства з абмежаванай адказнасцю “Трэнш-Л”, 50 працэнтаў статутнага фонду таварыства з абмежаванай адказнасцю “Будаўніча-мантажнае ўпраўленне № 215”, у агульнай сумеснай уласнасці мае кватэру ў г.Мінску і кватэру ў Мінскім раёне Мінскай вобласці.