Нарадзілася 8 студзеня 1967 года, адукацыя вышэйшая, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, жыве ў г. Мінску, беспартыйная. Агульная сума даходу за 2015 год 305 845 400 рублёў. Ва ўласнасці мае кватэру ў г.Мінску, ½ долю двух зямельных участкаў у Мінскім раёне Мінскай вобласці, у агульнай сумеснай уласнасці мае садовы домік і зямельны ўчастак у Мінскім раёне Мінскай вобласці, машына-месца ў г. Мінску, 2 легкавыя аўтамабілі.