Нарадзілася 27 ліпеня 1960 года ў сям'і служачых у Гомельскай вобласці. Скончыла Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. Сваю працоўную дзейнасць пачала ўрачом-кардыёлагам, затым – загадчыцай інфарктнага аддзялення. На працягу 11 гадоў выкладала на кафедры шпітальнай тэрапіі Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта. У далейшым на працягу 8 гадоў працавала намеснікам галоўнага ўрача, а з 2006 года – галоўным урачом Гродзенскага абласнога клінічнага кардыалагічнага дыспансера.
Абіралася дэпутатам Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 25-га і 26-га скліканняў, была старшынёй пастаяннай камісіі па адукацыі, ахове здароў’я і сацыяльных пытаннях. З'яўляецца членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Мае дачку.
Беспартыйная.