Сяргей Рычардавіч нарадзіўся 16 ліпеня 1967 года ў гарадскім пасёлку Варапаева Пастаўскага раёна.
У 1993 годзе скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С.М. Кірава па спецыяльнасці "тэхналогія дрэваапрацоўкі". У 2000 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці "эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве".
З 1984 года працаваў сталяром Пастаўскага завода па вытворчасці камплектаў вучэбнага абсталявання па чарчэнні і маляванні. З 1985 па 1987 год служыў у радах Савецкай арміі. Пасля службы ў войску працаваў у Пастаўскім РК ЛКСМБ. З 1991 года працягнуў працоўную дзейнасць на Пастаўскім заводзе па вытворчасці камплектаў вучэбнага абсталявання па чарчэнні і маляванні. З 2005 года па цяперашні час займае пасаду дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства "Паставымэбля".
У 2010 і 2014 годзе выбіраўся дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў па Чырвонаармейскай выбарчай акрузе № 29.
Беспартыйны.
Пражывае ў горадзе Паставы. Жанаты. Выхоўвае дваіх дзяцей.