Канапацкая Ганна Анатольеўна
(Октябрьский избирательный округ №97)

Нарадзілася 29 кастрычніка 1976 года, адукацыя вышэйшая, дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю “Грынрэй”, прадпрымальнік, жыве ў г. Мінску, член Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Агульная сума даходу за 2015 год 293 802 204 рублі. Ва ўласнасці мае кватэру ў г.Мінску, ½ долю адміністрацыйнага памяшкання ў г.Мінску, 3/1000 долі зямельнага ўчастка ў г.Мінску, машына-месца ў г.Мінску, легкавы аўтамабіль, 90 працэнтаў статутнага фонду таварыства з абмежаванай адказнасцю “Грынрэй”, 60 працэнтаў статутнага фонду таварыства з абмежаванай адказнасцю “Белкарботранс”, 2,5 працэнта статутнага фонду таварыства з абмежаванай адказнасцю “КапітэльБелБуд”.